Жніўныя правілы

Гарачая ўборачная пара не абмяжоўваецца палеткамі. Да тэхнікі, задзейнічанай на ўборцы, асаблівая ўвага і на дарозе. На жаль, даводзіцца канстатаваць, што без парушэнняў не абыходзіцца. Напрыклад, сёлета падчас падрыхтоўчых і пасяўных работ за допуск да кіравання транспартнымі сродкамі з тэхнічнымі няспраўнасцямі ці тых, што не прайшлі тэхагляд, да адказнасці прыцягнуты 136 службовых асоб сельгасарганізацый Брэстчыны. Выяўлена 148 парушэнняў пры правядзенні перадрэйсавага агляду вадзіцеляў, у тым ліку 62 факты допуску да кіравання ведамасным транспартам вадзіцеляў і механізатараў, якія не маюць ці пазбаўлены права кіравання. У 36 выпадках на пачатак працоўнага дня вадзіцелі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Што датычыць нашага раёна, за першае паўгоддзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 8 службовых асоб сельгасарганізацый. Выяўлена 3 факты допуску да кіравання асоб, якія не мелі вадзіцельскага пасведчання, а таксама 3 нецвярозыя вадзіцелі, якіх, нягледзячы на іх стан, адказныя службовыя асобы не адхілілі ад кіравання транспартнымі сродкамі.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,

старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *