Беражыце вашы зубы. Парады дае ўрач стаматолаг-хірург Ляхавіцкай ЦРБ

Урач стаматолаг-хірург Ала Праневіч ведае, як зрабіць усмешку асляпляльнай.

17 ліпеня ў рэспубліканскім календары адзіных дзён здароўя пазначаны як Дзень прафілактыкі стаматалагічных захворванняў. Як захаваць зубы, каб не мяняць іх на штучныя, каб візіты да стаматолага былі як мага радзейшымі? Што мы самі можам зрабіць для сваіх зубоў? Менавіта пра гэта ішла размова з урачом стаматолагам-хірургам Ляхавіцкай ЦРБ Алай ПРАНЕВІЧ у мінулы чацвер.

Наколькі часта нашы землякі звяртаюцца за стаматалагічнай дапамогай?

— Падлічана, што ў свеце, напрыклад, толькі ад карыесу пакутуюць ад 60 да 85 працэнтаў дзяцей і 90-100 працэнтаў дарослых. Сёлета за 6 месяцаў за стаматалагічнай дапамогай у райбальніцу і яе ўстановы землякі звярнуліся 21106 разоў.

—Якія найбольш распаўсюджаныя хваробы зубоў, і што з’яўляецца іх асноўнымі прычынамі?

— Здароўе поласці рота адыгрывае важную ролю ў захаванні здароўя ўсяго арганізма. Найбольш распаўсюджанымі стаматалагічнымі захворваннямі з’яўляюцца карыес і хваробы перыядонту, прычына іх узнікнення – налёт. Пры ўжыванні мяккай і салодкай ежы, што ўтрымлівае шмат цукру і крухмалу, бактэрыі зубнога налёту выдзяляюць кіслоты, якія выклікаюць карыес. Акрамя гэтага, яны выпрацоўваюць таксіны, якія раздражняюць дзясну і выклікаюць яе запаленне – гінгівіт. Паступова бактэрыі могуць разбурыць звязку, што ўтрымлівае зуб у косці, прывесці да яго дачаснага выпадзення – парадантыту. Адкладваючыся ў вялікай колькасці, налёт утварае зубны камень.

— Што вы параіце чытачам “ЛВ”, каб яны як мага радзей чулі гул бор-машыны?

— Лягчэй хваробу папярэдзіць, чым яе лячыць. Гэта датычыцца і стаматалагічных хвароб. Калі паталагічны працэс пры карыесе не спыніць, зуб паступова разбураец-ца. Пацыент пакутуе ад болю і, у рэшце рэшт, пазбаўляец-ца зуба. Для таго, каб не дапусціць хваробы, неабходна, у першую чаргу, сачыць за гігіенай поласці рота. Чысціць зубы трэба двойчы ў дзень: раніцай пасля снедання і вечарам перад сном. Пажадана для гэтага выкарыстоўваць пасту, што змяшчае фтор. Працэдура павінна прадаўжацца прыкладна 3 хвіліны. Тады і налёту на зубах амаль не будзе. Раз у паўгода звяртайцеся да стаматолага. Каб зубы былі здаровымі, трэба правільна харчавацца. У рацыён пажадана ўвесці прадукты чатырох асноўных груп: хлебныя, малочныя (асноўны пастаўшчык кальцыю), мясныя і фруктова-агароднінныя. Пераелі салодкага? Пачысціце зубы — усю шкоднасць ад дрэннай ежы як рукой здыме.

І не забывайце своечасова прыходзіць да доктара, а не чакаць, што боль пройдзе ці карыес прападзе сам.

Гутарыла Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *