Дапамога ляхавіцкіх выратавальнікаў спатрэбілася незвычайнаму пацярпеламу

Дапамога ляхавіцкіх выратавальнікаў спатрэбілася незвычайнаму пацярпеламу. Каля майстэрні СВК “Жарабковічы” ў «пастку» трапіла карова. На месца здарэння неадкладна выехалі аддзяленні ПАВП №12 в. Падлессе і ПАВЧ №1 г. Ляхавічы.

Па словах відавочцаў, падчас выгулу буйной рагатай жывёлы адна з кароў правалілася ў закінуты зліўны калодзеж глыбінёй 1,5 м, накрыты жалезабетоннымі плітамі з адтулінай. Пры дапамозе падручных сродкаў, рукаўнай лініі і пагрузчыка “Амкадор” карову без пашкоджанняў выцягнулі на паверхню. Жывёла, як ні ў чым не бывала, прынялася скубці траву.

Ірына ТУКАЙ,

спецыяліст РАНС.

Фота РАНС г.Ляхавічы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *