Для людзей і машын. У Ляхавічах добраўпарадкуецца прылягаючая да райбальніцы тэрыторыя

Многія гараджане ацанілі перамены, якія адбываюцца ў завулку Пушкіна ў райцэнтры. Літаральна на вачах добраўпарадкуецца прылягаючая да райбальніцы тэрыторыя, асфальтуецца дарога, рамантуюцца тратуары. Вельмі дарэчы тут з’явіліся дадатковыя парковачныя месцы для аўтамабіляў. Новая асфальтаваная стужка пракладзена ад вуліцы Камсамольскай да ўезда да інфекцыйнага аддзялення райбальніцы. Гэта першая чарга добраўпарадкавання, на якую райбюджэт выдзеліў 1 мільярд 193 мільёны рублёў. Сродкі асвоены генпадрадчыкам – ДРБУ- 100 горада Ганцавічы. План другой чаргі добраўпарадкавання пакуль знаходзіцца на экспертызе, але яшчэ гэтай восенню плануецца распачаць работы, якія будуць каштаваць райбюджэту 1 мільярд 230 мільёнаў рублёў: завулак Пушкіна будзе поўнасцю заасфальтаваны.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *