У гонар рук нястомных. У Ляхавічах у мінулую пятніцу ўшаноўвалі перадавікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК /фота/

Зноў лістапад запрасіў усіх, хто шчыра працуе на зямлі – хлебаробаў і жывёлаводаў, механізатараў і спецыялістаў, завадчан і кіраўнікоў — на свята- ўшанаванне перадавікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. У мінулую пятніцу цэнтрам раённых урачыстасцей традыцыйна стаў гарадскі Дом культуры. У фае было мнагалюдна , але ад гэтага не менш душэўна, цёпла і ўтульна. Настройвала на ўзнёслы лад музыка, вабіла вока прадукцыя, вырабленая на мясцовых малочным, кансервавым і льнозаводзе, сельскагаспадарчымі арганізацыямі. Пакаштаваць “малочку” і сокі на дэгустацыях жадаючых было нямала. Як, дарэчы, і набыць тыя ці іншыя прысмакі.

Гучныя фанфары абвясцілі пачатак свята. Віншаванні і словы падзякі за штодзённую няпростую і такую адказную сялянскую працу, вытворчыя перамогі, за любоў і пашану да зямлі, за хлеб і да хлеба на сталах гучалі ў адрас працаўнікоў вёскі. Асаблівая ўвага і ўдзячнасць — шаноўным ветэранам сельгасвытворчасці, якія закладвалі трывалы фундамент для развіцця аграпрамысловага комплексу Ляхавіччыны. Хлеб-соль як сімвал багацця і працвітання прыняў старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч.

Генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Брэстаблхлебапрадукт» Сяргей Шамяткоў уручае ўзнагароду вадізцелю СВК «Жарабковічы» Сяргею Панічаву.

Першае слова – госцю. Шчыра віншаваў віноўнікаў урачыстасцей генеральны дырэктар ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Брэстаблхлебапрадукт” Сяргей Шамяткоў, які адзначыў, што важкі сёлетні каравай Брэстчыны атрымаўся і дзякуючы значнаму ўкладу  ляхавіцкіх хлебаробаў. Ён уручыў ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання старшыні СВК “Жарабковічы” Віталію Бусько, дырэктару ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод” Леаніду Лейчанку, граматы Брэсцкага аблвыканкама – вадзіцелю СВК “Жарабковічы” Сяргею Панічаву, абласнога Савета дэпутатаў – трактарысту-машыністу ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Валянціну Карпейчыку, падзячныя пісьмы аблвыканкама – намесніку старшыні СВК “Ляхавіцкі” Івану Вітко, абласнога Савета дэпутатаў – намесніку старшыні СВК “Шлях новы” Віталію Кульбіцкаму, грамату камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама – начальніку транспартнага ўчастка льнозавода Аляксандру Свінабурку.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Вячаслаў Сельмановіч.

Кіраўнік раёна ўручыў ганаровыя граматы і падзячныя пісьмы райвыканкама шэрагу працаўнікоў сельгасвытворчасці.

Кульмінацыя свята — на сцэну запрашаюцца пераможцы традыцыйнага раённага спаборніцтва сярод сельгаспрадпрыемстваў. Сельскагаспадарчы год-2014 выдаўся па-сапраўднаму плённым для СВК “Ляхавіцкі” (старшыня Аляксандр Вітко). Гаспадарка прызнана лепшай у дасягненні высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў, вырошчванні бульбы, рапсу, рэалізацыі малака. У вырошчванні льну роўных не было ААТ “Ляхавіцкі льнозавод” (дырэктар Дзмітрый Скакун), вытворчасці свініны — ЗАТ “Белпрампрыбор” (дырэктар Віталій Гаўрылаў).

Уладальніца спецыяльнага прыза «ЛВ» намеснік начальніка райсельгасхарчу па эканоміцы Ірына Страмавус – сапраўдны прафесіянал, які пра сельскую гаспадарку раёна ведае ўсё.

Пад заслужаныя апладысменты на сцэну падымаліся ўладальнікі першых прэмій. Ім, нястомным працаўнікам-перадавікам, дыпломы ўручыў Вячаслаў Сельмановіч. Лепшымі камбайнерамі кормаўборачных камбайнаў прызнаны Аляксандр Станчык з СВК “Шлях новы” і Аляксандр Дубіна (ЗАТ “Белпрампрыбор”). Выдатна справіліся з пастаўленай задачай – без страт адвезці кармы ад кормаўборачных камбайнаў – Сяргей Жалнярэвіч (ДП “Нача”) і Юрый Лебедзь (ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”). Лепшае звяно экіпажаў буракаўборачных камбайнаў у складзе Дзмітрыя Петуха і Уладзіміра Махнача працуе ў СВК “Шлях новы”, а камбайнер ільноўборачнага камбайна Уладзімір Маслоўскі — на ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”.

Віталі ўдзельнікі свята і пераможцаў сярод аператараў машыннага даення – Галіну Красоўскую, Зою Сяцько і Вольгу Грыкель з СВК “Ляхавіцкі”, Людмілу Кудзін з “Жарабковічаў”, Людмілу Бубен з”Начы”. Сярод аператараў па адкорме буйной рагатай жывёлы лепшыя вынікі ў Алега Плескацэвіча з “Ляхавіцкага”, сярод аператараў па вырошчванні рамонтных цялушак – у Аляксандра Толкача, па дарошчванні БРЖ – у Алены Казакевіч з гэтай жа гаспадаркі, аператараў па вырошчванні і адкорме свіней Івана Карабейкі з ЗТАА “БелДан”, па атрыманні парасят на комплексах – Людмілы Харужык (ЗАТ «Белпрампрыбор»). Узнагароджаны таксама загадчык МТФ “Русінавічы” СВК “Ляхавіцкі” Эдуард Шэпет.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч павіншаваў працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці са святам і уручыў ганаровыя граматы і падзячныя пісьмы райсавета, а таксама ўзнагародзіў уладальнікаў другой прэміі раённага спаборніцтва.

Намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Сяргей Баргамон расказаў пра сёлетнія здабыткі ляхавіцкіх аграрыяў. Ён уручыў дыпломы за трэцяе месца ў розных намінацыях.

Сёлета сёмы год запар спецыяльны прыз газеты “Ляхавіцкі веснік” знайшоў свайго ўладальніка, дакладней

На свяце было нямала хвалююча-прыемных момантаў. Адзін з іх —узнагароджванне лепшых па прафесіі. Традыцыйную цікавасць выклікаў і штогадовы конкурс караваяў (галасаваць мог кожны жадаючы). 1 месца са значнай перавагай дасталося ДП ”Нача”, на 2 і 3 месцах адпаведна СВК ” Ляхавіцкі” і ЗАТ ”Белпрампрыбор”.

Якое ж свята без музыкі, песень, танцаў. Канцэртную праграму падрыхтавалі для землякоў удзельнікі мастацкай самадзейнасці.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч уручыў 4 дыпломы пераможцаў старшыні СВК «Ляхавіцкі» Аляксандру Вітко.

Старшыня райсавета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч знаёміцца з выставай, якая экспанавалася ў ГДК.

Кіраўнікі працоўных калектываў Аляксандр Вашчук, Віталій Бусько, Аляксей Раманаў і Мікалай Тарлюк з дыпломамі пераможцаў.

Пераможцы раённага спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення і жывёлаводаў па дарошчванні БРЖ.

Лепшыя працаўнікі СВК «Шлях новы».

У святочнай зале

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *