Выпускнік. Абітурыент. Навучэнец?

У Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы пануюць традыцыйныя для гэтай пары года ўзрушанасць, хваляванне, нейкая разгубленасць і чаканне. 15 ліпеня тут, як і ва ўсіх ССНУ краіны, стартавала прыёмная кампанія, якая прадоўжыцца да сярэдзіны жніўня. Аднак, менавіта ў першую дэкаду апошняга летняга месяца і для членаў прыёмнай камісіі, і для абітурыентаў асабліва гарачыя дзянькі ў прамым і пера- носным сэнсе. Спякота б’е ўсе рэкорды, а наплыў жадаючых стаць спецыяліс- тамі сельскай гаспадаркі асабліва адчувальны і значны.
Сёлета жадаючых уліцца ў дружную студэнцкую сям’ю каляджан нямала. 29 ліпеня завяршыўся прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія закончылі базавую школу. На бюджэтную форму навучання прынята 75 юнакоў і дзяўчат, якія праз некалькі гадоў стануць аграномамі, ветэрынарамі і заатэхнікамі. Прыём на навучанне на платнай аснове працягваецца, пакуль толькі 5 чалавек выказалі жаданне вучыцца за ўласны кошт. Былыя 9-класнікі паступалі без уступных іспытаў, залічэнне адбывалася па балу атэстата. Сярод прэтэндэнтаў на бюджэтнае месца самы нізкі бал пасведчання аб заканчэнні базавай школы – 3,6 (на заатэхнічнае аддзяленне), а самы высокі – 8,4 (ад-дзяленне ветэрынарнай медыцыны). Па словах адказнага сакратара прыёмнай камісіі Мікалая Краўчука, большасць абітурыентаў прыехала паступаць з Баранавіч і Баранавіцкага, Клецкага, Ганцавіцкага і Нясвіжскага раёнаў. Адна навучэнка нават мае пасведчанне аб базавай адукацыі, атрыманае ў горадзе Йашкар-Ала Рэспублікі Марый Эл (Ра-сійская Федэрацыя). Зараз Насця Пярэдня мае від на жыхарства і жыве ў Бабруй-ску. Ёсць навучэнцы з Магілёўскай вобласці і з Брэста.
На базе сярэдняй адукацыі (прыём дакументаў на бюджэт – з 15 ліпеня па 8 жніўня, да 14 жніўня—на платнае) план прыёму на новы 2010-2011 навучальны год — 100 чалавек “бюджэтнікаў” і 40 “платнікаў”. Па стану на 8 жніўня – 125 выпускнікоў сярэдніх школ выказалі жаданне стаць навучэнцамі на заатэхнічным, агранамічным і аддзяленні ветэрынарнай медыцыны. Залічэнне адбудзецца таксама па балу атэстата. Сярод абітурыентаў самы высокі бал – 8,8 (аддзяленне ветэрынарнай медыцыны), самы нізкі – 3,4 (агранамічнае аддзяленне).
— Пра запатрабаванасць прафесій, па якіх рыхтуе спецыялістаў каледж, гаворыць і той факт, што да нас паступаюць ужо дзеці ці пляменнікі нашых выпускнікоў, — гаворыць Мікалай Краўчук.
Дарэчы, сёлета дакументы ў прыёмную камісію ЛДАКа падалі 17 выпускнікоў сярэдніх школ Ляхавіччыны і 12 землякоў, якія закончылі 9-класаў.
Па словах членаў прыёмнай камісіі, найбольш часта абітурыентаў і іх бацькоў хвалююць пытанні запатрабаванасці выбранай прафесіі на рынку працы, будучае размеркаванне, умовы навучання і, канешне, забяспечанасць інтэрнатам. На ўсе запыты даюцца вычарпальныя і змястоўныя адказы. Жадаючыя нават могуць азнаёміцца з вучэбнымі аўдыторыямі і наведаць інтэрнат. Увогуле, у каледжы даволі паспяхова і вынікова наладжана прафарыентацыйная работа: традыцыйнымі сталі дні адкрытых дзвярэй, выезд спецыялізаваных брыгад па месцы размеркавання сваіх выпускнікоў, аб’явы ў СМІ аб чарговым наборы, свая старонка ў Інтэрнэце. Гэта дае добры плён – жадаючых вучыцца ў ЛДАКу становіцца з кожным годам усё больш.
Яшчэ літаральна некалькі тыдняў, і за студэнцкія парты сядзе новае папаўненне каляджан, якія прайшлі доўгай, цяжкай і запамінальнай дарогай: школьнік-выпускнік-абітурыент-навучэнец. Няхай спраўдзяцца ўсе іх мары і спадзяванні, а выбар будучай прафесіі не расчаруе.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *