Паступілі!

На дзённую бюджэтную форму навучання ў беларускія ВНУ залічаны 25 тыс. 875 чалавек. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве адукацыі, падводзячы папярэднія вынікі праведзенай уступнай кампаніі ў ВНУ.
Прыём ажыццяўлялі 45 вышэйшых навучальных устаноў дзяржаўнай формы навучання (31 універсітэт, 7 акадэмій, уключаючы Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, 3 інстытуты, 4 вышэйшыя каледжы) і 10 вышэйшых навучальных устаноў прыватнай формы ўласнасці.
У 2010 годзе план прыёму на дзённую бюджэтную форму навучання ў ВНУ быў павялічаны на 800 месц. На 26 тыс. бюджэтных месц было пададзена 52 тыс. заяў, што на 5,8 тыс. заяў менш, чым у 2009 годзе. Такім чынам, сярэдні конкурс на дзённую бюджэтную форму навучання ў цэлым па ВНУ рэспублікі склаў: на поўны тэрмін навучання — 2 чалавекі на месца (у 2009 годзе — 2,3), на скарочаны — 1,8 чалавека на месца (у 2009 годзе —1,6).
У шэрагу абласных універсітэтаў сярэдні конкурс быў вышэйшы за сярэдні паказчык па рэспубліцы і паказчык сталічных ВНУ. Напрыклад, у Гомельскім інжынерным інстытуце МНС — 5,6; Магілёўскім вышэйшым каледжы МУС — 3; Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова — 2,7; Гомельскім дзяржаўным тэх-нічным універсітэце імя П.В.Сухога — 2,6; Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце — 2,6; Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце — 2,3.
З мінскіх ВНУ самы высокі сярэдні конкурс быў адзначаны ў Камандна-інжынерным інстытуце МНС — 4,9; Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — 4,6; Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце — 2,7; Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце — 2,7.
З залічаных на дзённую бюджэтную форму навучання 25 тыс. 875 чалавек (у 2009 г. — 25 тыс. 175 чалавек) без уступных іспытаў сталі студэнтамі 305 чалавек (у 2009 г. — 410), сярод якіх 231 пераможца міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў (у 2009 г. — 310), 43 пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы (у 2009 г. — 68), а таксама 2 лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (у 2009 г. — 3).
Па-за конкурсам студэнтамі сталі 598 чалавек. З іх 522 чалавекі — дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.
Па агульнаму конкурсу на дзённае бюджэтнае аддзяленне прайшлі 167 дзяцей-інвалідаў, інвалідаў 1-й і 2-й групы; 2 тыс. 126 выпускнікоў школ, якія скончылі агульнаадукацыйныя школы з залатым і сярэбраным медалём; 242 выпускнікі ССНУ і ПТВ, якія скончылі навучальныя ўстановы з адзнакай; 18 тыс. 638 выпускнікоў гарадскіх школ, у тым ліку бягучага года — 17 тыс. 254; 5 тыс. 274 выпускнікі сельскіх школ, у тым ліку бягучага года — 4 тыс. 934; 1 тыс. 786 выпускнікоў ССНУ, 173 выпускнікі ПТВ; 188 замежных грамадзян, з якіх 136 — грамадзяне Ра-сійскай Федэрацыі, Казахстана, Кыргызстана, Та-джыкістана.
У структуры спецыяльнасцей у 2010 годзе на дзённай бюджэтнай форме навучання самая высокая ўдзельная вага (больш за 25 працэнтаў) маюць спецыяльнасці тэхніка-тэхналагічнага профілю, па 11 працэнтаў — аховы зда-роўя і педагагічнага профілю, 8 працэнтаў — сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, 6,8 працэнта — прыродазнаўчыя спецыяльнасці, 6 працэнтаў — архітэктура і будаўніцтва. Прыём на спецыяльнасці эканамічнага профілю склаў толькі 6,6 працэнта, юрыдычнага — 4,1 працэнта.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *