Час «Патрыётаў». Ляхавіцкі раён на абласным этапе ваенізаванай гульні «Арляня»прадстаўляла каманда СШ № 1

Два дні – 25 і 26 мая – на палігоне «Брэсцкі» праходзіў абласны этап ваенізаванай гульні «Арляня». У спаборніцтве прынялі ўдзел 266 школьнікаў. Ляхавіцкі раён прадстаўляла каманда «Патрыёты» СШ № 1 (камандзір атрада Вікторыя Навіцкая).

Конкурс-прывітанне «Час моладзі», конкурс па страявой падрыхтоўцы «Кожны з нас у страі!», творчы «Баявы лісток» і «Трапны стралок», ваенна-спартыўны конкурс «Мужнасць! Адвага! Гонар!», інтэлектуальны квіз-турнір «Памятаем пра мінулае, ганарымся сучаснасцю, думаем пра будучыню!», ваенізаваная эстафета «Час каманды» – выпрабаванні, якія неабходна было пераадолець удзельнікам гульні. Нашы рабяты стараліся паказваць дастойныя вынікі на ўсіх этапах. Вельмі падтрымлівалі школьнікаў настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Віктар Пастэрнакевіч і Сяргей Сокал, першы сакратар райкама БРСМ Дар’я Марозава.
Сярод 19 каманд нашы землякі занялі пятае агульнакаманднае месца.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.