Факт-экспрэс-навіны

З УЗНАГАРОДАЙ! Раённы выканаўчы камітэт узнагародзіў Ганаровай граматай за актыўную грамадзянскую пазіцыю і ў сувязі з 85-годдзем з дня нараджэння ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Станіслава СКІНДЗЕРА.
ДЛЯ ДОМА І ДАЧЫ. Начальнік землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы раёна Святлана Махнач паведаміла, што па стану на пачатак года ў Ляхавічах заставаліся незанятымі 33 зямельныя ўчасткі, што могуць быць выдзелены грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання дома. А вось з 2964 участкаў для калектыўнага садаводства на тэрыторыі розных садаводчых таварыстваў не занята 680.
За больш падрабязнай інфармацыяй жадаючыя атрымаць зямельны ўчастак могуць звяртацца непасрэдна ў зямельную службу.
СВАЯ СПРАВА. На 20 гектарах зямлі на тэрыторыі Ганчароўскага сельсавета размесціцца сялянская (фермерская) гаспадарка “Мінічы”.
ПАПЯРЭДЗІЦЬ РЭЦЫДЫЎ. Як расказаў начальнік РАУС Аляксандр Ермакоў, з 3 па 13 лютага на тэрыторыі Ляхавіччыны праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў асобамі, якія маюць нязнятую і непагашаную судзімасць. Мера надзвычай актуальная: з 291 злачынства, зарэгістраванага ў раёне летась, 106 (больш за 43 працэнты) – на рахунку менавіта гэтай катэгорыі грамадзян.

Удакладненне Ляхавіцкай раённай выбарчай камісіі
У рашэнні Ляхавіцкай раённай выбарчай камісіі № 3 ад 29 студзеня 2010 г. “Аб утварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання”, апублікаваным у газеце “Ляхавіцкі веснік” № 9 за 3 лютага 2010 г. у пазіцыі “Усходняя выбарчая акруга № 5” пасля слова “Вуліцы:” трэба чытаць “Янкі Купалы” (за выключэннем д. д. 3-9, 4, 4а”), і далей па тэксту.
Старшыня камісіі М. П. Юруць.
Сакратар камісіі С. У. Баргамон.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *