Мяне завуць Таццяна!

Што аб’ядноўвае гэтых дзяўчат? Тое, што яны студэнткі, актывісткі, разумніцы і проста прыгажуні – адны з лепшых навучэнак Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа. А яшчэ ўсе яны Таццяны — Шастак (з 43 групы плодаагароднікаў), Каспяровіч (31 “заа”), Дрозд (21 “вет”), Юха (21 “агра”), Калеснік (42 “вет”) і Бурма (41 “вет”). Дзяўчаты паспяхова справіліся з залікамі і экзаменамі зімовай сесіі. Дарэчы, інакш і быць не магло — старанна вучыліся на працягу ўсяго семестра. Цяпер у іх канікулы. Час, за які трэба набрацца сіл перад наступным семестрам і, канешне, адзначыць з сябрамі старадаўняе студэнцкае свята – Таццянін дзень. А адзначаць яго будуць не толькі студэнты, але і ўсе прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, каго завуць Таццянамі.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Для даведкі

25 студзеня – дзень ушанавання пакутніцы Таціяны Рымскай, якой вернікі моляцца ў цяжкім навучанні і адукацыі. Пасля таго, як 260 гадоў назад – 25 студзеня 1755 года – імператрыца Лізавета Пятроўна падпісала ўказ аб заснаванні Маскоўскага ўніверсітэта, Таццянін дзень стаў адзначацца спачатку як дзень нараджэння ўніверсітэта, а потым і як свята ўсіх студэнтаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *