Неспакойны студзень

Раённы аддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у адносінах двух непрацуючых ляхавічан. Яны ў неўстаноўлены дзень з кастрычніка па снежань 2014 года ўкралі з дома і гаспадарчай пабудовы па вуліцы Камсамольскай у райцэнтры бытавую тэхніку, музычны інструмент, пасцельную бялізну і іншыя рэчы на суму больш за 11 мільёнаў рублёў.

13 студзеня ў вёсцы Ганцавічы быў знойдзены ў сваім доме ў пятлі мужчына 1975 года нараджэння. Абставіны здарэння высвятляе РАСК.

На наступны дзень у вёсцы Крывошын у сваім доме знойдзены труп мужчыны 1955 года нараджэння. Пры аглядзе былі выяўлены цялесныя пашкоджанні. РАСК узбудзіў крымінальную справу ў адносінах 37-гадовага непрацуючага жыхара райцэнтра. Як стала вядома падчас расследавання, вечарам 3 сту-

дзеня паміж мужчынамі завязалася сварка, малодшы збіў старэйшага. З-за нанесеных траўмаў вясковец памёр.

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах ляхавічаніна, які 19 снежня на аўтамабілі на нерэгулюемым пешаходным пераходзе каля рыначнай плошчы райцэнтра ўчыніў наезд на жыхара Русінавічаў. У выніку ДТЗ 71-гадоваму вяскоўцу нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Каля трох дзён адсутнічаў дома жыхар вёскі Гарбачы. Следчая аператыўная група знайшла яго нежывым у агародзе каля ўласнага дома. 66-гадовы вясковец пражываў адзін. Устаноўлена прычына смерці – інсульт.

Трапілі ў крымінальныя зводкі і Жарабковічы. Тут яшчэ ў мінулым годзе з двароў мясцовых жыхароў знікалі веласіпеды. Зладзеі знойдзены, у адносінах іх РАСК узбудзіў крымінальныя справы.

Аляксандр ЕРМАКОЎ,

начальнік РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *