Альхоўцы ў агні

Трагедыя адбылася 4 лютага ў Альхоўцах на вуліцы Садовай: падчас пажару загінуў 40-гадовы гаспадар. Прычыны пажару пакуль высвятляюцца.
Раней загінуўшы мужчына неаднойчы трапляў у поле зроку супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Жыў ён адзін, нідзе не працаваў, злоўжываў алкаголем.
5 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. Пастаянныя прафілактычныя гутаркі эфекту не далі.
У сувязі з рэзкім ростам пажараў у Альхоўскім сельсавеце праведзена маштабная пажарна-прафілактычная работа: супрацоўнікі РАНС абследавалі супрацьпажарную сітуацыю ў 121 домаўладанні, нагадалі меры пажарнай бяспекі 343 чалавекам. За неналежную эксплуатацыю пячнога ацяплення, электраправодкі, дзеянні, якія могуць прывесці да ўзнікнення пажараў, прыцягнуты да адказнасці 11 чалавек. Сумесна з агняборцамі працавала і камісія Альхоўскага сельвыканкама на чале са старшынёй.
Каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад вогненнай бяды, не забывайцеся пра бяспечныя паводзіны, выконвайце правілы эксплуатацыі газавых установак, электра- і пячнога ацяплення. Не варта забываць і пра небяспеку, якую ўяўляе курэнне, асабліва ў нецвярозым стане.
Ірына ТУКАЙ,
спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *