ДАІ шукае сведкаў аварыі

Аварыя ў Дзяржынскім раёне адбылася 14 лістапада 2014 г. на 302-м км аўтадарогі М1 (Брэст-Мінск-мяжа Расіі) паблізу вёскі Ліўе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. У яе трапілі «Citroen ZX» (рэгістрацыйны знак 2536 ЕВ-5) і аўтамабіль, зарэгістраваны ў Брэсцкай вобласці (рэгістрацыйны знак невядомы). У «Citroen» загінулі 2 чалавекі, яшчэ адзін быў траўміраваны.

У сувязі з расследаваннем крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 3 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь, следствам устанаўліваюцца сведкі аварыі.

Сведкам указанага ДТЗ з’яўляецца вадзіцель аўтамабіля «Volkswagen Passat» (універсал) умоўна мадэлі «В-3» сіняга колеру, які адным з першых спыніўся на месцы здарэння.

На момант знахо-джання на месцы ДТЗ мужчына быў апрануты ў спартыўны касцюм цёмна-сіняга колеру, а таксама спартыўную куртку цёмна-шэрага колеру. Яго прыкметы: на выгляд 35-40 гадоў, сярэдняга целаскладу, валасы прамыя, цёмныя, зачэсаны назад, без залысін.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць усіх, каму што-небудзь вядома пра гэтае здарэнне, паведаміць па тэл. 102, 8-029-755-32-75 або 8-044-574-62-16.

УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *