Напамін дзецям. І дарослым

З 25 мая па 5 чэрвеня 2015 года праводзіцца рэспубліканскае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства ”Увага – дзеці!”.

Нагадаю, што паводзіны дзіцяці непрадказальныя. Не ігнаруйце дзеючымі патрабаваннямі да перавозу дзяцей-пасажыраў, выкарыстоўвайце дадатковыя сродкі іх абароны.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх вадзіцеляў кіраваць транспартным сродкам з уключаным бліжнім святлом фар. Тым самым вы пацвярджаеце нераўнадушнасць да бяспекі дзяцей на дарозе.

7 важных правілаў для дзяцей і дарослых

Для школьнікаў лета, безумоўна, самы вясёлы час, а для дарослых пара хваляванняў пра дзяцей, якія засталіся дома. Маленькіх непасед часта падпільноўвае рознага роду небяспека. І адна з іх – дарога…

З пачатку года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці з удзелам дзяцей зарэгістравана 16 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх адно дзіця-пешаход загінула і 15 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Паводзіны бацькоў на дарозе павінны служыць прыкладам для дзіцяці. Хіба можа яно вырасці дысцыплінаваным пешаходам, калі мама і тата самі перабягаюць на чырвоны сігнал святлафора?!

Дзяржаўтаінспекцыя Брэсцкай вобласці прапануе важныя правілы, якія зробяць перамяшчэнне дзіцяці бяспечным.

Правіла № 1. Выберыце бяспечнае месца для пераходу. Калі паблізу няма пераходу са святлафорам, неабходна выбраць месца, адкуль добра бачна дарога ва ўсіх накірунках.

Правіла № 2. Перад пераходам спыніцеся. Некаторыя дзеці любяць вельмі хутка перабягаць дарогу. Неабходна прывучыць іх спыняцца, перш чым ступіць на праезную частку, і ўважліва агледзець дарогу.

Правіла № 3. Азірніцеся і прыслухайцеся. З кожных 10 пацярпелых на дарозе дзяцей 9 своечасова не прыкмецілі небяспеку.

Правіла № 4. Калі набліжаецца машына, прапусціце яе, затым зноў агледзьцеся і прыслухайцеся, ці няма паблізу іншых аўтамабіляў.

Правіла № 5. Не выходзьце на праезную частку пакуль не пераканаецеся, што ў вас дастаткова часу для пераходу.

Правіла № 6. Пераходзячы вуліцу, працягвайце назіраць за дарогай, каб своечасова прыкмеціць змяненне абстаноўкі.

Правіла № 7. Калі падчас пераходу ўзнікла перашкода для агляду, асцярожна выглянуўшы з-за яго, агледзьце тую частку дарогі, якую вы яшчэ не паспелі прайсці.

Сяргей ЖЫТКО,

начальнік АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *