Па набалелых пытаннях

У Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці за першы квартал паступіла 240 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб – на 30 працэнтаў менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Кіраўніцтва Камітэта за гэты ж час правяло 11 “прамых тэлефонных ліній”, 17 выязных прыёмаў. Паступіўшыя на іх пытанні знаходзяцца на кантролі да канчатковага вырашэння пытання або прыняцця адпаведных мер.
Найбольшая колькасць зваротаў у КДК традыцыйна паступае ад жыхароў гарадоў Брэста, Пінска і Баранавічаў, а таксама Івацэвіцкага, Лунінецкага, Баранавіцкага, Пінскага раёнаў. Большасць датычацца пытанняў дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, жыллёва- камунальнай гаспадаркі, жыллёвых пытанняў, грамадска-прававых адносін, а таксама працы і заработнай платы, дзейнасці органаў выканаўчай улады.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *