«Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў»

Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта  ад 7 ліпеня 2015 г. № 612 г. Ляхавічы

«Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення  пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў»

На падставе часткі 11 артыкула 61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1.Вызначыць пералік месцаў, забароненых для правядзення пікетавання ў Ляхавіцкім раёне з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь згодна дадатку.

2.Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па накірунку дзейнасці, старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў і начальніка аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

3.Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў раённай газеце “Ляхавіцкі веснік” і размясціць на інтэрнэт-старонцы Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

4.Данае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня В. Л. СЕЛЬМАНОВІЧ.

Кіраўнік справамі Ю. Г. НЕСЦЯРОВІЧ.

Дадатак да рашэння Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 7 ліпеня 2015 г. № 612

Пералік месцаў, забароненых для правядзення пікетавання ў Ляхавіцкім раёне з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

1.На адлегласці менш за 50 метраў ад адміністрацыйных будынкаў органаў мясцовага кіравання і самакіравання, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (установы аховы здароўя, адукацыі, аддзяленні банкаў), вытворчых тэрыторый арганізацый.

2.На пасадачных пляцоўках чыгуначных прыпыначных пунктаў, размешчаных на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна.

3.У грамадскім транспарце.

4.На тэрыторыі культавых будынкаў рэлігійных суполак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *