Дзейнічаць! На чарговай апаратнай нарадзе ў старшыні Ляхавіцкага райвыканкама традыцыйна абмяркоўваліся самыя “гарачыя” пытанні

На чарговай апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Вячаслава Сельмановіча традыцыйна абмяркоўваліся самыя “гарачыя” пытанні.

Прысутным была прадэманстравана серыя фотаздымкаў, зробленых на Шавялёўскай і Падлескай фермах СВК “Жарабковічы”: беспарадак вакол памяшканняў, зараснікі бур’яну. Такія ж “пейзажы” ля пустуючага памяшкання ў Шавялях, насупраць аўтобуснага прыпынку ў вёсцы, перапоўненыя кантэйнеры са смеццем стаяць на могілках. Нават ля Падлескай царквы не скошана пустазелле… А між тым, гэта не толькі культавы аб’ект, а і помнік драўлянага дойлідства ХVІІІ стагоддзя.

На сенажаці ля Шавялёў даўно скошана трава. Пра яе, па ўсім відаць, забыліся: пракосы параслі атавай. У той жа час у гаспадарцы падлічваюцца кармавыя адзінкі на зімова-стойлавы перыяд утрымання жывёлы.

Калі на беразе вадаёма прыпаркаваны транспартныя сродкі, а ў кар’еры гараць кастры з ільнозаводскай кастрыцы, калі ў агародах цвіце мак, а людзям і пабудовам пагражаюць аварыйныя дрэвы – гэта таксама беспарадак, якога быць не павінна.

Вытворчыя, бытавыя, сацыяльныя праблемы патрабуюць увагі і вырашэння. Старшыня райвыканкама даў даручэнні з канкрэтнымі тэрмінамі ўхілення недапрацовак.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *