Збожжа ў засеках

Як паведаміла БЕЛТА, Брэстчына завяршыла ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Сёлета аграрыі вобласці сабралі 1 мільён 410 тысяч тон хлеба. Кожны гектар хлебнай нівы даў па 41,6 цэнтнера збожжа.  Лідарамі жніва сталі хлебаробы Баранавіцкага раёна. Яны адзіныя на Брэстчыне намалацілі 200 тысяч тон збожжа. У гэтым раёне і самая вялікая ў рэгіёне ўраджайнасць збожжавых – 55, 8 ц/га. На другім месцы па ўраджайнасці – Ляхавіцкі раён, дзе з гектара ў сярэднім сабрана 54,9 цэнтнера – плюс 4,4 ц/га да леташняга ўзроўню.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *