Увага: дзеці!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Увага: дзеці!” праходзіць у Беларусі з 25 жніўня па 5 верасня. Усе вадзіцелі нават у светлы час сутак абавязаны рухацца з уключаным блізкім святлом фар.

Толькі з пачатку года на Брэстчыне зарэгістравана 37 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, 2 дзіцяці загінулі, 36 атрымалі траўмы, часам – цяжкія. Многія аварыі адбыліся з-за няўважлівасці і неабачлівасці хлопчыкаў і дзяўчынак, якія гулялі каля праезнай часткі ці пераходзілі яе ў неўстаноўленым месцы, раптоўна выходзілі на дарогу з-за перашкоды, неасцярожна ездзілі на веласіпедах і мапедах. Але ў гэтым, у першую чаргу, віна дарослых, якія не навучылі дзяцей правілам бяспечных паводзін на дарозе, не нагадалі малышу на самакаце ці падлетку на роліках, што праезная частка – не месца для гульняў.

18 непаўналетніх атрымалі траўмы на дарогах вобласці падчас перавозкі ў транспартных сродках. Гэтая лічба – яшчэ адна нагода задумацца пра неабходнасць выкарыстання дзіцячых аўтамабільных крэслаў.

1 верасня пачнуцца заняткі ў школах, і колькасць дзяцей на дарозе – пешаходаў, пасажыраў, веласіпедыстаў – павялічыцца. А значыць і ўвага на дарозе павінна стаць больш дзейснай і актыўнай.

Сяргей ЖЫТКО, начальнік АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *