Дзеці. Флікер. І ўвага. На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна дзяржаўтаінспекцыя праводзіла спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Увага – дзеці!”

З 25 жніўня па 5 верасня на тэрыторыі раёна дзяржаўтаінспекцыя праводзіла спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Увага – дзеці!”. За гэты час выявілі 359 парушэнняў правіл дарожнага руху,  3 вадзіцелі кіравалі транспартам у стане алкагольнага ап’янення, 98 – парушылі скорасны рэжым. Не вызначыліся “добрымі паводзінамі” і 34 пешаходы. Умовай мерапрыемстваў быў рух транспартных сродкаў у светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар. Яе не выканалі 34 вадзіцеля. А 76 парушылі правілы перавозкі дзяцей.

Строгае выкананне правіл дарожнага руху ўсімі яго ўдзельнікамі актуальнае круглы год. Трэба ўлічваць, што з надыходам восені амаль заўсёды павялічваецца колькасць ДТЗ, у прыватнасці, з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў. І гэта не дзіўна – раннія прыцемкі, частыя туманы, дажджы. Большая частка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў адбываецца ў цёмны час сутак на ўчастках дарог, якія слаба асвятляюцца ці не асвятляюцца наогул. Асабліва небяспечна перасякаць праезную частку дарогі ва ўмовах недастатковай бачнасці: пешаход бачыць аўтамабіль з уключанымі фарамі, а вадзіцель не заўсёды заўважае пешахода, тым больш калі той не пазначае сябе святлоадбівальным элементам. Між тым, менавіта флікер можа стаць выратавальнікам і папярэдзіць ДТЗ. Яго наяўнасць на адзенні пешахода з’яўляецца абавязковай нормай пры захаванні правіл дарожнага руху. І справа зусім не ў штрафе з-за адсутнасці гэтага атрыбута бяспекі, а ў клопаце менавіта пра бяспеку на дарозе.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,

старшы дзяржаўтаінспектар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *