Жыццё цаною… у цырату

Адрас міліцыі: Дзесюкевіча,43

Вечарам у мінулую суботу трагедыя адбылася ў аграгарадку Малое Гарадзішча. П’яная сварка перайшла ў панажоўшчыну, якая закончылася смерцю 45-гадовага мужчыны.
Загінуўшы і яго 49-гадовая сужыцелька нідзе не працавалі. Затое пасля сумеснага застолля са спіртным не аднойчы гучна высвятлялі адносіны.
Як паведаміў начальнік РАСК Віталій Лабанаў, разборка пад градусам, якая стала для мужчыны апошняй, пачалася трывіяльна: п’яны гаспадар парваў фіранку, потым разам з агурком разрэзаў цырату на стале…

Гаспадыня выхапіла ў яго нож і нанесла некалькі ўдараў па целе. І толькі на наступны дзень, бліжэй да вечара, заўважыла, што сужыцель не падае ніякіх прыкмет жыцця, прывяла суседзяў, тыя і выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі канстатавалі смерць з-за вялікай страты крыві.
Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 3 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, што пацягнулі смерць чалавека). Жанчына затрымана.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *