Міжнародныя наглядальнікі пабывалі ў Ляхавічах

Доўгатэрміновыя наглядальнікі місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ праводзяць маніторынг ходу перадвыбарнай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь.
Міжнародныя прадстаўнікі ўжо двойчы наведалі Ляхавіцкі раён. Крысціян Кайлах (Германія) і Дэвід Готфры (Вялікабрытанія) сустрэліся са старшынёй райвыканкама Вячаславам Сельмановічам, старшынёй раённай выбарчай камісіі Наталляй Маслоўскай, членамі тэрытарыяльнай раённай выбарчай камісіі.
Наглядальнікі цікавіліся сацыяльна-эканамічным развіццём раёна, фарміраваннем і дзейнасцю раённай і ўчастковых выбарчых камісій, правядзеннем перадвыбарнай агітацыі. Доўгатэрміновыя наглядальнікі таксама азнаёміліся з выкананнем патрабаванняў выбарчага заканадаўства.
Крысціян Кайлах і Дэвід Готфры выказалі задаволенасць ад наведвання Ляхавіцкага раёна.
Леанід КАЛБАСА,
намеснік старшыні раённай
тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *