Служба сацыяльная. І вельмі спартыўная

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Леанід Калбаса (у цэнтры), кіраўнік гуртка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Дзіна Кендыш, спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Валерый Марозаў, загадчыца сектара бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Валянціна Юрлевіч прыехалі са спаборніцтваў з перамогай.

Другое агульнакаманднае месца на абласной галіновай спартакіядзе заняла каманда, пераважную большасць якой склалі супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ляхавіцкага райвыканкама.

Спаборніцтвы праходзілі 19-20 верасня на базе турыстычна-аздараўленчага комплексу “Белае возера” (Брэсцкі раён). Як расказаў Леанід Калбаса, каманда паспяхова выступіла на ўсіх этапах (настольны тэніс, скачкі ў даўжыню, дартс, шашкі), але асабліва ўдаліся лёгкаатлетычная эстафета, дзе нашы фінішавалі першымі, і перацягванне каната (трэцяе месца). Спрытнасць, сілу, лагічнае мысленне, трапнасць дэманстравалі ўсе. А яшчэ наша дружына выдзялялася моцным камандным духам.

Ляхавіцкія аматары здаровага ладу жыцця былі лепшымі і ў пазаконкурсным прадстаўленні-візітоўцы.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *