Для тых, каму патрэбен дом

У Беларусі з 1 студзеня 2011 года ў адпаведнасці з Указам № 552 ад 27 кастрычніка змяніліся некаторыя ўмовы пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Указам вызначана, што дзяржпадтрымка на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў можа аказвацца для рэалізацыі толькі аднаго выбранага грамадзянамі спосабу паляпшэння жыллёвых умоў. У прыватнасці, грамадзяне, якія атрымалі без аўкцыёну зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылых дамоў, не могуць разлічваць на дзяржаўную падтрымку пры адначасовым будаўніцтве іншага жылля. У сваю чаргу грамадзянам, якім аказваецца дзяржпадтрымка на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылля ў складзе арганізацыі забудоўшчыкаў або на заключэнне дагавора долевага будаўніцтва, да прыняцця рашэння аб зняцці іх з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў або адмовы грамадзян ад ажыццяўлення такога будаўніцтва (рэканструкцыі) ці набыцця жылога памяшкання зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылых дамоў без аўкцыёну не прадастаўляюцца.
Улік грамадзян, якія пражываюць у населеных пунктах, размешчаных на тэрыторыях сельсаветаў, будзе ажыццяўляцца адпаведнымі сельскімі выканаўчымі камітэтамі, а грама-дзян, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, — сельскімі і раённымі выканаўчымі камітэтамі.
Дакументам таксама вызначаны парадак уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і парадак забеспячэння іх жылымі памяшканнямі.
Вызначаны таксама выпадкі прыняцця мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі рашэнняў аб немагчымасці ўсялення гэтай катэгорыі дзяцей і прыраўнаваных да яе асоб у замацаваныя за імі жылыя памяшканні, а таксама права гэтай катэгорыі грамадзян на прадастаўленне ім жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *