З узнагародай!

Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і дасягненні высокіх паказчыкаў узнагароджаны старшыня СВК “Жарабковічы” Віталій БУСЬКО, трактарыст-машыніст СВК “Жарабковічы” Віктар ВІТКО, трактарыст-машыніст СВК “Шлях новы” Вадзім ЯКУБОВІЧ, слесар ДП “Нача” Эдуард ЧАЛЯДКА.

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў адзначаны: за шматгадовую работу ў сістэме аграрнай адукацыі, асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для аграпрамысловай вытворчасці і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння – выкладчык агранамічных дысцыплін Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Кацярына ЮРЧЫК; за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у сельскагаспадарчую вытворчасць і дасягненне высокіх паказчыкаў на жніве-2015 – вадзіцель СВК “Жарабковічы” Васілій ШТУНДЗЕР, вадзіцель ДП “Нача” Уладзімір ПАДГУРСКІ, трактарыст-машыніст СВК “Тальмінавічы” Валерый ТАТАРЫНОВІЧ, намеснік дырэктара па сельскай гаспадарцы ЗАТ “Белпрампрыбор” Андрэй ВАРАБ’ЁЎ; за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, адказныя адносіны да работы, высокую працоўную дысцыпліну і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – бухгалтар цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса СЕЛЬМАНОВІЧ.

Падзячнае пісьмо раённага выканаўчага камітэта адрасавана: за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і дасягненні высокіх паказчыкаў – трактарысту-машыністу СВК “Шлях новы” Валерыю КІСЯЛЕВІЧУ, трактарысту-машыністу СВК “Ляхавіцкі” Віктару КАРДАШУ, трактарысту-машыністу СВК “Востраў-Агра” Паўлу ЗДАНОВІЧУ, галоўнаму інжынеру СВК “Ляхавіцкі” Андрэю НОВІКУ, трактарысту-машыністу ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Сяргею ПАРАСКЕВІЧУ; за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, вернасць прафесіі педагога і актыўную жыццёвую пазіцыю – ветэранам педагагічнай працы Ніне БЕЛЯНОВІЧ, Клаўдзіі ЗДАНОВІЧ, Раісе СІНІЦА.

Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў накіравана: за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у сельскагаспадарчую вытворчасць і дасягненне высокіх паказчыкаў на жніве-2015 начальніку сельскагаспадарчага ўчастка № 3 СВК “Шлях новы” Людвіцы ПІЛІПЧЫК, трактарысту-машыністу СВК “Ліпнянка” Васілію ГАЧКО, аператару сушыльнага абсталявання ЗСШ-30 ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Юрыю КАРПОВІЧУ, трактарысту-машыністу ЗТАА “БелДан” Максіму ГОРБІКУ, трактарысту-машыністу Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Сяргею ВАШЧЫЛКУ; за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, вернасць прафесіі педагога і актыўную жыццёвую пазіцыю – ветэранам педагагічнай працы Марыі МІХАЁНАК, Клаўдзіі СТАНКЕВІЧ, Ніне ЦІТКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *