Не заўважыў пешахода

У чацвер раніцай на аўтадарозе Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы каля вёскі Ганчары адбылося дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам. Вялікагрузны аўтамабіль збіў 70-гадовую мясцовую жыхарку, якая ішла ў спадарожным накірунку. Жанчына загінула на месцы ДТЗ.
Пешаход быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Вадзіцель (1965 г.н.), па папярэдніх даных, цвярозы. Дарога была апрацавана пясчана-салянай сумессю. Праводзіцца праверка.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.
Выкарыстана ілюстрацыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *