Вітаем сардэчна! У мінулы чацвер Ляхавіччыну наведала прадстаўніча-дзелавая дэлегацыя з Польшчы

За "круглым сталом" сустрэліся кіраўніцтва раёна і прадстаўнікі польскай дэлегацыі.

Гэтыя словы вельмі сугучны – што па-беларуску, што па-польску. Без “дубляжу” зразумелы абодвум бакам, абазначаюць адно і тое ж. “Вітаем сардэчна!” гучала не аднойчы падчас сустрэчы кіраўніцтва Ляхавіцкага раёна з дэлегацыяй Лэнчненскага павета Люблінскага ваяводства Рэспублікі Польшча. Перад тым, як ступіць на ляхавіцкую зямлю, госці атрымалі прыём у Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце. Азначаны факт сведчыць пра многае, гаворыць пра значнасць візіту, яго не толькі раённую, але і абласную важнасць.

– Шчыра рады яшчэ адной  сустрэчы, што, нягледзячы на не самае лепшае надвор’е, прыезд адбыўся, – як добрых сяброў вітаў гасцей старшыня раённага выканаўчага камітэта Вячаслаў Сельмановіч. Што і ёсць на самай справе: большасць з удзельнікаў польскай дэлегацыі ў нашым раёне не ўпершыню. Стараста павета Раман Халева, войты дзвюх гмін гэтага ж павета Адам Гжэсюк і Анджэй Хабрас, бізнесмен-кандытар і адначасова кіраўнік Рады адной з гмін Войцех Шыманскі ўжо мелі візіты на Ляхавіччыну. Напрыклад, год таму ў рамках такой жа, як і сёлета, двухбаковай сустрэчы ці падчас святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра што, дарэчы сказаць, з прыемнасцю ўзгадвалі і падчас учарашняй сустрэчы.

Сямейным, па іх словах, бізнесам займаюцца і іншыя з ліку гасцей раёна. Свая справа ў кожнага свая. Заканадаўца-кандытар займаецца вытворчасцю і продажам шырокай наменклатуры хлебна-кандытарскіх вырабаў па старажытных рэцэптах, як неаднойчы гучала з яго расказа-прэзентацыі. Бізнес аднаго грунтуецца на металаапрацоўцы. Іншы вырабляе мэблю, прызначаную для адпачынку, якую прадае, у тым ліку, і праз адну вядомую ў нашай краіне гандлёвую сетку. Яшчэ адзін з’яўляецца гаспадаром фірмы па вытворчасці макаронных вырабаў.
Калі супрацоўніцтва па пытаннях адукацыі, культуры, сацыяльнага характару паміж Ляхавіччынай і Лэнчненскім паветам Рэспублікі Польша – ужо некалькі гадоў як здзейснены факт, эканамічнае супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі жадае быць многа лепшым. Імкненне завязаць, стымуляваць, надаць дынаміку эканамічным стасункам з’яўляецца адной з мэт гэтага візіту.
Пэўныя прапановы на прадмет сумеснага бізнесу прагучалі падчас “круглага стала”. Канкрэтыка ж, магчыма, з’явіцца пасля наведвання асобных прадпрыемстваў, аб’ектаў іншага кшталту. У праграме – ТАА “Трансэлектракамплект”, кааппрам, палацава-паркавы ансамбль “Грушаўка” і іншае.
Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Вітаем сардэчна! У мінулы чацвер Ляхавіччыну наведала прадстаўніча-дзелавая дэлегацыя з Польшчы: 1 комментарий

  • 25/01/2016 в 21:40
    Permalink

    witamy sąsiadów !

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *