Не загрыпуйце!

З 25 студзеня ў раёне праводзіцца штодзённы маніторынг захворвання вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі і грыпам. Пакуль узровень захворвання невысокі, па стане на пачатак тыдня дыягназ ВРІ пастаўлены прыкладна двум дзясяткам нашых землякоў (у асноўным – дарослым).

З надыходам асенне-зімовага перыяду дзясяткі, а то і сотні мільёнаў жыхароў планеты пакутуюць ад вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (ВРВІ-ВРЗ), адной з якіх з’яўляецца грып.

Грып – гэта вострае інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца паражэннем галоўным чынам слізістай дыхальных шляхоў і высокай інтаксікацыяй (хваравіты стан арганізма).

Хворы грыпам чалавек з першых часоў захворвання з’яўляецца крыніцай інфекцыі. Вірусаносьбітам можна заставацца і пасля выздараўлення: да 5-7, а то і да 10 дзён з моманту захворвання. Інкубацыйны перыяд вагаецца ад некалькіх гадзін да 1-2 дзён пры грыпе А і да 3-4 дзён пры грыпе В.

Шлях перадачы інфекцыі – паветрана-кропельны. Пры кашлі, чханні, размове з насаглоткі хворага або вірусаносьбіта выкідваюцца часцінкі сліны, слізі, мак-роты з хваробатворнай мікрафлорай, у тым ліку з вірусамі грыпу. Грып пе-радаецца таксама праз прадметы хатняга ўжытку (ручнік, насоўку, посуд і г. д.).

Клінічныя праяўленні хваробы не залежаць ад тыпу віруса. Захворванне пачынаецца знянацку. З’яўляюцца дрыжыкі, тэмпература цела хутка падымаецца да 38-40 градусаў. Хворы скардзіцца на моцны галаўны боль пры руху вочнымі яблыкамі, ламоту ва ўсім целе, стомле-насць, заложанасць носа, слёзацячэнне, пяршэнне ў горле, вяласць, сан-лівасць, галавакружэнне. У шэрагу выпадкаў магчыма бяссонніца, часам ірвота, стан непрытомнасці, трызненне, сутаргі.

Праз 2-3 дні з’яўляюцца серозна-гнойныя выдзяленні з носа (насмарк), адзначаецца ацёчнасць мяккага пад-нябення. У большасці хворых назіраецца кашаль з прычыны трахеіту і трахеабранхіту, прычым кашаль пры грыпе балючы, сухі, праз некалькі дзён з’яўляецца макрота. Калі грып працякае без ускладненняў, то востры перыяд хваробы працягваецца 3-5 дзён, і канчатковае выздараўленне наступае на працягу 5-10 дзён.

Лячэнне грыпу, як правіла, праводзіцца ў хатніх умовах. Шпіталізуюць хворых з цяжкім цячэннем хваробы і ўскладненнямі, а таксама тых, хто пакутуе хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў дыхання і інш.

Хворыя павінны захоўваць пасцельны рэжым на працягу ўсяго перыяду гарачкі, каб пазбегнуць ускладненняў.Пажадана выдзеліць ізаляванае памяшканне.  Неабходна выконваць усе рэкамендацыі ўрача: своечасова прымаць выпісаныя лекі, праводзіць сістэматычную тэрапію пры лёгкай і сярэдняй формах хваробы – гарачкапаніжальныя, снатворныя, адхарквальныя сродкі, кроплі ў нос, паласканне ротаглоткі адварам траў і г. д.

Трэба падоўжыць дзённы і начны сон хворага. Для хутчэйшага выздараўлення неабходна паўнацэннае харчаванне, багатае вітамінамі. У час высокай тэмпературы ўжываць пераважна малочна-вугляводныя прадукты.  Цёплае піццё з малінай, мёдам, адварам кветак ліпы, а таксама малако са шчолачнай мінеральнай вадой або пітной содай для змяншэння пяршэння ў горле.

Аліна КУРЛОВІЧ,

урач-інфекцыяніст ЦРБ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *