Паважаныя ваеннаслужачыя, ветэраны вайны і Узброеных Сіл! Дарагія землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Так склалася, што 23 лютага прымаюць віншаванні не толькі людзі ў пагонах, але і ўсе мужчыны, якія працуюць на карысць краіны, жывуць яе інтарэсамі,  гатовы да рашучых дзеянняў  у імя яе дабрабыту.

І ўсё ж асаблівыя словы ўдзячнасці ў гэты дзень мы адрасуем тым, хто са зброяй у руках абараняў сваю Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ветэранам лакальных канфліктаў, ветэранам Узброеных Сіл, радавым і афіцэрам запасу, усім тым, хто сёння выконвае свой воінскі абавязак, умацоўваючы абараназдольнасць краіны.

Дарагія абаронцы Айчыны! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дасягнення пастаўленых мэтаў, мужнасці, сілы духу, прафесійных поспехаў і сямейнага дабрабыту. Няхай мір і разуменне пануюць у доме, дзе вас любяць і чакаюць.

Раённы выканаўчы камітэт.                                   Раённы Савет дэпутатаў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *