Лес сякуць – трэскі ой як ляцяць…

Праверка ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас», якую правёў Баранавіцкі міжраённы Камітэт дзяржаўнага кантролю, устанавіла шэраг фактаў прычынення навакольнаму асяроддзю шкоды. Напрыклад, выявілі, што ў канцы 2013 года лясгас адпусціў драўніну на корані ў прыспяваючых, спелых і перастойных дрэвастоях звыш устаноўленага аб’ёму разліковай лесасекі, іншымі словамі, у парушэнне ўстаноўленага парадку ляснога Кодэкса краіны і правіл водпуску драўніны на корані і яе нарыхтоўкі ў лясах.    Незаконна выбрана 660 дрэў розных парод: агульны аб’ём незаконна высечанай драўніны склаў 521,7 кубаметра, а нанесеная навакольнаму асяроддзю шкода эквівалентная 401,5 БВ  (72286200 рублёў).

Акрамя таго, лясгас  звыш устаноўленага аб’ёму разліковай лесасекі адпускаў драўніну на корані пры высечцы галоўнага карыстання і пры правядзенні іншых высечак у прыспяваючых, спелых і перастойных хваёвых дрэвастоях. Камісія з удзелам прадстаўнікоў лясгаса зрабіла пераразлік і вымярэнне пнёў высечаных дрэў на лесасеках, незаконна ажыццёўленых высечак галоўнага карыстання 2013 года па хвойнай гаспадарцы ў лясах другой групы. Як высветлілася, незаконна высечана 3163 дрэвы розных парод, агульны аб’ём гэтай драўніны склаў 1151,2 кубаметра. Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, ацэнена ў 1513, 6 БВ (272447100 рублёў) і на падставе Закона аб ахове навакольнага асяроддзя належыць кампенсацыі.   Кошт незаконна здабытай драўніны пры немагчымасці яе адабрання будзе разлічаны ў адпаведнасці з парадкам спагнання кошту незаконна здабытай драўніны і іншай лясной прадукцыі.

За даныя парушэнні юрыдычная асоба ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас» і службовая асоба лясгаса прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 2 арт. 15.22 КоАП Рэспублікі Беларусь. Вядзецца работа па спагнанні нанесенай навакольнаму асяроддзю шкоды.

Руслан ХІЛЬКО, дзяржінспектар Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы

жывёльнага і расліннага свету.

Выкарыстана ілюстрацыя да матэрыяла.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *