Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Мак не прайшоў
Напачатку жніўня ў час спецаперацыі “Мак”  міліцыянеры на закінутай тэрыторыі па вуліцы Пралетарскай у вёсцы Пашкоўцы на  ўчастках агульнай  плошчай 100 квадратных метраў выявілі, вырвалі і спалілі   масленічны мак агульнай вагой 63 кілаграмы. Усяго, па словах  оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Андрэя Чаранкевіча,  па стане на 1 жніўня ў Ляхавіцкім раёне выяўлена і знішчана больш за 135 кілаграмаў маку (з плошчы   205 квадратных метраў) і больш за 35  кілаграмаў    канапель (з 21 квадратнага метра). Да адміністрацыйнай адказнасці згодна артыкула 16.1 Кодэкса Рэспублікі    Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (пасеў або вырошчванне без мэты збыту або вырабу наркатычных сродкаў забароненых для вырошчвання раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы) прыцягнуты  19 жыхароў раёна. Кожны з іх атрымаў штраф у памеры  да 20 базавых велічынь.
П’яныя на дарогах
Жыхару Альхоўцаў давядзецца адказваць  перад    законам за паўторнае кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.
Толькі за жнівень на дарогах раёна затрымана 6 п’яных вадзіцеляў за рулём, адзін з іх 75-гадовы пенсіянер. Усяго, як паведамілі ў дзяржаўнай інспекцыі, з пачатку года на тэрыторыі Ляхавіччыны выяўлена 43 вадзіцелі, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, двое з іх селі нецвярозымі за руль паўторна на працягу года.
Навальніца адключыла святло
Гэтым летам стыхія даставіла нямала клопатаў нашым землякам. Напрыклад, навальніца, якая прайшла па раёне 14 жніўня, абясточыла аграгарадкі Востраў, Дарава, Ліпск і вёску Пашкоўцы. Брыгады электрасетак за некалькі гадзін ліквідавалі наступствы стыхіі і аднавілі падачу святла ў  гэтыя населеныя пункты.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *