Выбаршчыкаў – амаль 7 мільёнаў

Удзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў прымуць каля    7 мільёнаў выбаршчыкаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі.
Колькасць выбаршчыкаў па Брэсцкай вобласці складае    995 304, па Віцебскай – 876 960, Гомельскай – 1 100 769,     Гродзенскай – 777 958, Мінскай – 1 120 613, Магілёўскай –     820 275. Па горадзе Мінску змогуць аддаць свае галасы на карысць таго ці іншага кандыдата 1 294 414 грамадзян.
Акрамя таго, як чакаецца, за межамі краіны прагаласуюць   4 403 беларусы.
Такім чынам, агульная колькасць выбаршчыкаў на гэтых выбарах складае 6 990 696 чалавек.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *