Пастка для сяголетка

Днямі падчас абходу ўчастка ляснік Куршынавіцкага лясніцтва ў раёне вёскі Старыя Буды недалёка ад чыгункі знайшоў нежывога лася. Пра гэты факт, як і належыць, паведаміў кіраўніцтву лясгаса, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, арандатарам паляўнічых угоддзяў СЗАТ “Лада-Гарант”. Разам   з прадстаўнікамі пералічаных службаў для вызначэння прычыны гібелі жывёлы выехаў і прадстаўнік ветслужбы. Слядоў браканьерства і агнястрэльных раненняў не выяўлена. Характар траўмаў сведчыць пра тое, што сяголетак (жывёла, па меркаванні спецыялістаў, народжаная сёлета) хутчэй за ўсё загінуў ад сутыкнення з транспартам (не выключана – і чыгуначным, бо чыгунка праходзіць зусім побач).

Аляксандр КУРЛОВІЧ,

галоўны спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы  навакольнага асяроддзя.

Выкарыстана ілюстрацыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *