Казка з карысным працягам. З 17 кастрычніка па 11 лістапада ў краіне праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам” /фота/

Тое, што з надыходам ацяпляльнага сезона ўзрастае рызыка ўзнікнення надзвычайных сітуацый, даказвае штогадовая статыстыка пажараў. Для іх прафілактыкі і папярэджання гібелі людзей  з 17 кастрычніка па  11 лістапада ў краіне  праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя  “За бяспеку разам”. Акрамя выратавальнікаў, у ёй актыўна ўдзельнічаюць  супрацоўнікі міліцыі, педагогі, сацыяльныя работнікі, камунальнікі і нават артысты.
З захапленнем  успрынялі тэматычны спектакль “Казка пра непаслухмяную запалку” выхаванцы гарадскіх дзіцячых садкоў і пачаткоўцы школ райцэнтра.  З прадстаўленнем у ГДК у мінулую сераду прыехаў Брэсцкі тэатр лялек. Дарэчы, са спектаклем, пастаўленым па заказе абласнога ўпраўлення МНС, брэсцкія акцёры-лялечнікі гастралююць па ўсёй вобласці. Гэты праект падтрымаў і  Брэсцкі аблвыканкам.
Пасля прадстаўлення начальнік раённага аддзела па надзвычайных  сітуацыях Валерый  Равінскі   расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам, чаму небяспечна гуляць з агнём,  нагадаў правілы пажарнай бяспекі. А наперадзе рабят чакала  цікавая  сустрэча  з  супрацоўнікамі РАНС. Каля ГДК выстраілася тэхніка, якая выкарыстоўваецца  пры тушэнні пажараў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Выратавальнікі прадэманстравалі  юным гледачам яе ў дзеянні. Такая прэзентацыя захапіла рабят не менш, чым лялечны спектакль.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *