Флікер – прыкмета часу. Цёмнага

Па статыстыцы асноўнай прычынай гібелі людзей на дарогах застаюцца наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў, у тым ліку не пазначаных у цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі. Рост колькасці ДТЗ з удзелам пешаходаў адзначаецца на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна: з пачатку года зарэгістравана 3 ДТЗ, у якіх 2 пешаходы загінулі, 2 веласіпедысты былі траўмаваны. Адзін з загінуўшых пешаходаў у цёмны час сутак не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі.
З 17 па 28 кастрычніка 2016 года на тэрыторыі раёна праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя  “Пара стаць прыкметным!”.
ДАІ нагадвае пешаходам: калі не хочаце трапіць у сумны спіс дарожных ахвяр – будзьце прыкметнымі на дарогах, насіце флікер.
Андрэй ПЕРАХОД, начальнік АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *