Тэлефон давёў … да папраўчай калоніі

5 кастрычніка суд Ляхавіцкага раёна па ініцыятыве пракуратуры раёна разгледзеў у адкрытым выязным судовым пасяджэнні крымінальную справу па абвінавачанні ляхавічаніна 1976 года нараджэння ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзёж, учынены паўторна).

З матэрыялаў крымінальнай справы вынікала, што 2 ліпеня абвінавачваны, праходзячы па прыдваровай тэрыторыі дома, дзе жыў, убачыў на зямлі суседа, які спаў у стане алкагольнага ап’янення. Скарыстаўшыся такім станам, украў з нагруднай кішэні суседа мабільны тэлефон.

Абвінавачваны характарызаваўся адмоўна, злоўжываў спіртнымі напіткамі, не працаваў, раней 6 разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, з якіх 4 разы за крадзёж, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Пры разглядзе крымінальнай справы, які праходзіў у будынку Ляхавіцкага РАУС, з мэтай прафілактыкі ўчынення крадзяжоў прысутнічалі грамадзяне, якія стаяць на прафілактычным уліку РАУС, раней судзімыя, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі і схільныя да ўчынення крадзяжоў.

Прыгаворам суда ляхавічанін быў прызнаны вінаватым у поўным аб’ёме прад’яўленага абвінавачання. Яму, з улікам прапаноў дзяржаўнага абвінаваўцы, назначана пакаранне ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Акрамя гэтага, яму назначана прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Аляксей ШЧАРБАКОЎ, намеснік пракурора раёна.

Выкарыстана ілюстрацыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *