”Скурылі” дом?

2 лістапада ў РАНС паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Сваятычы. Прыбыўшыя на месца выратавальнікі ўбачылі, што з-пад даху  дома ідзе дым, агнём ахоплены ўнутраныя памяшканні. Гаспадар дома ўжо быў на вуліцы. Супрацоўнікі РАНС пажар аператыўна ліквідавалі. Але полымя паспела пашкодзіць  сцены кухні, перакрыцці і пасцельныя рэчы. Людзі не пацярпелі.  Прычына ўзгарання ўстанаўліваецца. Адна з версій – неасцярожнасць пры курэнні неўстаноўленай асобы.
Марына КАСАКОВІЧ,
спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *