Небяспечная знаходка ў Ляхавічах

1 лістапада пры правядзенні земляных работ па вуліцы Першамайскай у райцэнтры камунальнікі знайшлі прадмет, падобны на снарад (пазней спецыялісты пацвердзілі, што гэта 150-міліметровы снарад, верагодна, часоў вайны). Пра знаходку  праінфармавалі міліцыю. Далей падзеі разгортваліся па вызначаным у такіх выпадках сцэнарыі. Было ачэплена месца знаходкі, група размініравання воінскай часці 7404  вывезла снарад на палігон і знішчыла.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Інфаграфіка БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *