“Вертыкальныя” спаборніцтвы

У мінулую суботу ў спартыўным паядынку сышліся 35 каманд работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў з усіх раёнаў вобласці. У Брэсцкім легкаатлетычным манежы адбылося ўрачыстае адкрыццё фіналу XVII абласной спартакіяды “Вертыкаль”, затым спаборніцтвы перамясціліся на іншыя спартыўныя пляцоўкі абласнога цэнтра.
Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ліс адзначыў, што на Брэстчыне створаны выдатныя ўмовы для развіцця спорту, падрыхтоўкі прафесіянальных спартсменаў, маюцца важкія дасягненні.
Каманда нашага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Вячаславам Сельмановічам памералася з калегамі сіламі  ў плаванні і дартсе, більярдзе і  кулявой стральбе.
Уладзімір ПОГАС,
галоўны спецыяліст аддзела адукацыі,
спорту і турызму райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *