На 100 працэнтаў!

Становішча на дарогах па-ранейшаму застаецца складаным. Не супакойвае сітуацыя з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам. Сёлета ў студзені – кастрычніку на дарогах рэспублікі ў 296 ДТЗ загінулі 14 дзяцей, 296 атрымалі траўмы, 116 непаўналетніх сталі ўдзельнікамі ДТЗ у якасці пасажыраў. Сярод дзяцей, якія атрымалі смяротныя траўмы, палова – пасажыры.
У перыяд з 17 па 27 лістапада 2016 года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Забяспечце бяспеку дзіцяці ў аўтамабілі на 100 працэнтаў!”.
Паважаныя вадзіцелі, памятайце, што бяспека дзяцей – у вашых руках!
Андрэй ПЕРАХОД,
начальнік АДАІ РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *