Бяда на дарозе

Каля 21 гадзіны  26 лістапада на  аўтадарозе Баранавічы-Ляхавічы ў аграгарадку Дарава адбылося дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам: часова выконваючы абавязкі начальніка  аддзела ДАІ Баранавіцкага ГАУС  на аўтамабілі ўчыніў наезд на  жанчыну (жыхарку Слуцка), якая пераходзіла дарогу. Пешаход загінула на месцы ДТЗ.
Вадзіцель знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, што пацвердзіў медагляд.  Праведзены следчыя эксперыменты, прызначаны разнастайныя экспертызы.
Следчы камітэт узбудзіў  крымінальную справу  па частцы 4 артыкула 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Вадзіцель затрыманы. Калі яго віна ў гібелі жанчыны будзе даказана, яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Праводзіцца расследаванне.
Віталій ЛАБАНАЎ,
начальнік Ляхавіцкага РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *