Давайце без экстрыму

Распараджэннем старшыні райвыканкама ў Ляхавіцкім раёне ўведзена забарона выхаду на лёд вадаёмаў. Гэта звязана з сур’ёзнай небяспекай знаходжання людзей на нетрывалым лядовым пакрыцці і мае на мэце папярэджанне надзвычайных сітуацый. Забарона ўведзена  да таго часу, пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 сантыметраў.
Каб папярэдзіць трагедыю, супрацоўнікі РАНС, АСВОДа амаль штодзённа арганізуюць рэйды па папулярных у рыбакоў месцах, праводзяць прафілактычныя гутаркі са ”смельчакамі”, якія, рызыкуючы жыццём і здароўем, выходзяць на падлёдную рыбалку.  Такі экстрым можа мець трагічныя наступствы: за мінулыя выхадныя толькі на Міншчыне патанулі 6 рыбакоў.
У панядзелак на нарадзе ў намесніка старшыні райвыканкама Дзіяны Трысцень запланаваны шэраг мерапрыемстваў для прафілактыкі гібелі людзей на рэках і вадаёмах. Актыўна далучыцца да гэтай справы павінны сельвыканкамы і арганізатары вадаёмаў.
Галіна КАНЬКО.
Фота з архіваРАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *