Даходы. Расходы. Эканомія

Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці сумесна з фінансавым упраўленнем Брэсцкага аблвыканкама праверыла захаванне бюджэтнага заканадаўства мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іх структурнымі падраздзяленнямі, іншымі арганізацыямі Ляхавіцкага раёна.

У раёне праводзіцца пэўная работа па мабілізацыі даходаў бюджэту, пошуку новых даходных крыніц, зніжэнні ўзроўню запазычанасці па плацяжах у бюджэт, эканоміі ў расходаванні сродкаў, удасканаленні кантрольна-эканамічнай работы.

Даходы бюджэту ў мінулым годзе склалі 63464,5 млн. рублёў ці 100,7 працэнта да ўдакладненага гадавога плана, у тым ліку ўласныя даходы – 24249,9 млн. рублёў. Удакладнены гадавы план паступлення ўласных даходаў выкананы на 101,8 працэнта.

У бюджэт раёна дадаткова прыцягнута 609,1 млн. рублёў ці 2,5 працэнта ад агульнай сумы даходаў бюджэту раёна за кошт павелічэння ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомасць.

Праводзіцца работа па скарачэнні расходаў бюджэту.

За першае паўгоддзе 2011 года бюджэт раёна выкананы па даходах да гадавога задання на 52,6 працэнта, у тым ліку па ўласных даходах – на 55,7 працэнта.

У сувязі з павелічэннем ставак па зямельным падатку і падатку на нерухомасць за студзень-чэрвень 2011 года дадаткова паступіла 484 млн. рублёў або 2,9 працэнта ад агульнай сумы даходаў бюджэту раёна.

Расходная частка бюджэту прафінансавана на 51,9 працэнта.

За першае паўгоддзе 2011 года бюджэт раёна выкананы з прафіцытам у суме 1735,3 млн. рублёў.

За перыяд з 1.01.2008 па 1.07.2011 сельгаспрадпрыемствамі раёна атрымана са сродкаў бюджэту бюджэтных пазыкаў і займаў на закупку гаруча-змазачных матэрыялаў на суму 13060,0 млн. рублёў, з якіх пагашана 11111,2 млн. рублёў.

Разам з тым пратэрмінаваную запазычанасць па бюджэтных пазыках  і займах па стану на 1 ліпеня сёлета мелі 12 арганізацый з 22.

Пратэрмінаваная запазычанасць сельгаспрадпрыемстваў перад раённым бюджэтам па стану на 1 ліпеня г.г. складала  20,2 тыс. долараў ЗША і 1879,02 млн. рублёў.

Праведзенымі рэвізіямі і праверкамі ва ўстановах і арганізацыях раёна ўстаноўлена прычыненай шкоды, неабгрунтаванага атрымання і выкарыстання бюджэтных сродкаў не па мэтавым назначэнні на 75,2 млн. рублёў, папярэджана незаконнае расходаванне дзяржаўных сродкаў на 31,4 млн. рублёў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 4 службовыя асобы на суму штрафаў 1,1 млн. рублёў і 3 юрыдычныя асобы на суму штрафаў 15,4 млн. рублёў.

Так, у КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” выяўлена завышэнне кошту будаўніча-мантажных работ на суму 44,6 млн. рублёў. Вінаватыя асобы прыцягнуты да       адміністрацыйнай адказнасці.

У ДУ «Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніц-тва» праверкай пацвярджэння ўказаных у ведамасцях бясплатна выдадзеных прадуктаў харчавання дзецям першых двух гадоў жыцця па рэцэптах, якія выпісаны ўстановай аховы здароўя “Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца”,  і якія прад’яўлены райпо да аплаты ДУ “Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, устаноўлена незаконнае атрыманне сродкаў бюджэту ў суме 12,2 млн. рублёў. Шкода і накладзеныя на вінаватых асоб штрафныя санкцыі ўплачаны ў ходзе праверкі.

У аддзеле адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама за несвоечасовую аплату за электраэнергію па здадзеных у арэнду будынках павялічана дэбіторская запазычанасць на суму 3,9 млн. рублёў. Не спагнана плата за прадастаўленне аўтобуса з упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання ў суме 2,5 млн. рублёў і з ад-дзела культуры ў суме 2,1 млн. рублёў.  Устаноўлена пераплата заработнай платы ў суме 0,4 млн. рублёў, у сувязі з чым неабгрунтавана пералічана страхавых узносаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва 0,1 млн. рублёў.  Выяўлена завышэнне кошту рамонтна-будаўнічых работ у суме 0,4 млн. рублёў.

Усе сумы пераплат і незаконных расходаў кампенсаваны ў ходзе праверкі.

У КУП “Ляхавіцкае раённае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва” выяўлена завышэнне кошту будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых работ на суму 7,7 млн. рублёў. За парушэнні ў вядзенні бухгалтарскага ўліку на галоўнага бухгалтара прадпрыемства накладзены штраф.

Аляксандр ЛЯШКЕВІЧ,
намеснік начальніка КРУ галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *