Што ў зайца на абед?

Зімой, лясным насельнікам, безумоўна, цяжэй знайсці корм. Калі ласі, напрыклад, харчуюцца галінкамі дрэў, то казулям, зайцам  ды і птушкам даводзіцца няпроста.
Кожны год работнікі раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў летам і восенню нарыхтоўваюць прыпасы, у лесе ўладкоўваюць кармавыя сталы для звяроў. Сёлета – не выключэнне: ёсць сілас, сянаж, сена, зернеадходы, а ў саланцах – абавязкова соль. Як паведаміў кіраўнік раённай структуры Ігар Бортнік, згодна з распрацаванымі біятэхнічнымі мерапрыемствамі, падкормка лясных насельнікаў пачалася з сярэдзіны снежня і будзе доўжыцца 115 дзён.
Разам з таварыствам паляўнічых і рыбаловаў падкормліваюць звяроў і арандатары паляўнічых угоддзяў – СЗАТ “ЛадаГарант”. Тут пастаўлена каля 50 саланцоў, закуплена 20 тон зерня, ёсць і сена. Такім чынам лясныя насельнікі зімуюць з камфортам.
Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *