Бюджэт для здароўя. І не толькі

У 2016 годзе дзейнасць у галіне сацыяльнай сферы была накіравана на выкананне дзеючых сацыяльных гарантый і максімальнае прадастаўленне насельніцтву неабходных адукацыйных, культурна-асветніцкіх, медыцынскіх паслуг.
Расходы на сацыяльную сферу склалі 23989,36 тысячы рублёў – 72,9 працэнта агульнага аб’ёму расходаў бюджэту.
Асаблівая ўвага надавалася пытанням далейшага развіцця сацыяльнага абслугоўвання, дапамогі і абароны насельніцтва, скарачэння колькасці малазабяспечаных грамадзян.
Летась дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога выдзялялася ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі 359 грамадзянам, аднаразовай сацыяльнай дапамогі –83, сацыяльнай дапамогі на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў грашовай наяўнай форме – 52 грамадзянам, сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў – 294. Бясплатным харчаваннем забяспечана 86 дзяцей ва ўзросце да 2 гадоў на агульную суму 203770 рублёў.
У раёне пражывае 11 інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, 9 удзельнікаў вайны, 6 членаў сем’яў загінуўшых, 24 былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, 483 адзінокіх грамадзян.
Штогод на падставе распараджэння Ляхавіцкага райвыканкама праводзіцца абследаванне асобных катэгорый грамадзян, выяўляюцца іх патрэбы ў атрыманні рознага віду дапамогі і забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці. У 2016 годзе абследаваны ўмовы жыцця 28 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 39 асоб, якія пацярпелі ад Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх – 483, адзінокіх інвалідаў І і ІІ груп – 246. Па выніках абследавання былі распрацаваны і зацверджаны раённыя мерапрыемствы па аказанні неабходнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян з улікам выяўленых     патрэб.   Аб’ём фінансавання на   гэтыя мэты летась склаў 5774 рублі. Грашовыя сродкі засвоены ў поўным аб’ёме.
У мінулым годзе матэрыяльная дапамога са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва аказана 361 чалавеку на суму 18054 рублі.
У медыцынскай сферы работа была накіравана на рэалізацыю комплексу мер па захаванні і ўмацаванні здароўя насельніцтва. Удасканальвалася дзейнасць арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць амбулаторна-паліклінічную, стацыянарную і хуткую медыцынскую дапамогу. Праводзіліся мерапрыемствы па паляпшэнні даступнасці і аказанні якаснай першаснай                                                 медыцынскай дапамогі. На ахову здароўя накіравана 7385 тысяч рублёў.
Нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара раёна ў 2016 годзе складаў  277,16 рубля, фактычнае выкананне – 278,3 рубля.
Узровень расходаў на аднаго жыхара па медыкаментах склаў 25,3 рубля, па іншых трансфертах (набыццё льготных медыкаментаў і вырабаў медыцынскага прызначэння) –  19,9 рубля.
Бясплатная для грамадзян і небясплатная для дзяржавы наша медыцына, якая стаіць на варце здароўя насельніцтва. Вось некалькі фактаў. Наведванне фельчара ФАПа ў сярэднім абыходзіцца                   бюджэту ў 3,22 рубля, урача     на прыёме – 8,70, на  даму – 7,47, выклік хуткай медыцынскай дапамогі каштуе 45,78, адзін ложка-дзень у аддзяленні дзённага знаходжання – 2,81, ложка-дзень у кругласутачным стацыянары – 43,94 рубля. І калі ў тэрапеўтычным аддзяленні   (з улікам ложкаў сястрынскага догляду) гэта лічба складае 31,51 рубля, то ў інфекцыйным – 74,27, хірургічным – 45,42, гінекалагічным – 48,75, педыятрычным – 45,18, неўралагічным – 41,28, а ў рэанімацыйным аддзяленні – 151,96 рубля.
У раёне праводзіцца мэтанакіраваная работа па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферах адукацыі, спорту і турызму.
Расходы ва ўстановах адукацыі ў 2016 годзе прафінансаваны ў суме 12873 тысячы рублёў.
На кожнага вучня ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі летась з бюджэту затрачана 2,8 тысячы рублёў; на дзіця ў дашкольнай установе – 2,9 тысячы рублёў; на навучэнца ў ЦКРНіР – 2,5 тысячы рублёў; ва ўстановах пазашкольнага навучання і выхавання – 152 рублі.
На ўтрыманне і развіццё ўстаноў фізічнай культуры і спорту (ДЮСШ, ФСК, ФАКі) выдаткавана 424,4 тысячы рублёў.
Дзейнасць у сферы культуры была накіравана на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны раёна, стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў, арганізацыю вольнага часу насельніцтва.
Установамі культуры расходавана 1741,5 тысячы   бюджэтных рублёў.
Дзіяна ТРЫСЦЕНЬ,
намеснік старшыні  райвыканкама.

One thought on “Бюджэт для здароўя. І не толькі

  • 23/02/2017 в 14:51
    Permalink

    А то привыкли, что включено и на блюдечке. У каждой услуги есть своя цена,и немаленькая, которую оплачивает государство.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *