Пра выхад на лёд і неапраўданую рызыку

У Брэсцкай вобласці з пачатку года ў вадзе загінулі трое грамадзян, яшчэ двух чалавек удалося выратаваць.
Сёлета раней звычайнага пачаў раставаць лёд на вадаёмах, стаў рыхлым і нетрывалым. Калі зімой тонкі лёд трашчыць, нібы папярэджвае пра небяспеку, то вясновы  адразу правальваецца. Лепш не рызыкаваць і не ступаць на такі лёд. Аматары-рыбаловы часта не звяртаюць увагі на небяспеку – перамагае азарт. Каб не здарылася няшчасце, заўсёды павінны пераважаць здаровы сэнс і асцярожнасць.
Нельга пакідаць дзяцей без нагляду каля вады. Малыя часам не адчуваюць небяспекі, могуць і на лёд выскачыць, і на крызе “пакатацца”. Дарослыя павінны абавязкова кантраляваць іх паводзіны, папярэджваць, расказваць пра магчымыя наступствы, нагадваць пра небяспеку не толькі гуляць па вясновым лёдзе, але і стаяць на абрывістых і падмытых берагах. Важна, каб дзеці засвоілі: калі назіраюць за крыгаходам з моста ці набярэжнай, нельга перагінацца праз поручні ці іншыя агароджы. А калі сталі сведкам няшчаснага выпадку на вадаёме, трэба  адразу клікаць на дапамогу дарослых.
Прытупленае пачуццё небяспекі (а гэта ўласціва тым, хто знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення) часта становіцца прычынай гібелі ў вадаёмах, асабліва ў перыяд інтэнсіўнага раставання лёду.
Дарэчы, на Брэстчыне дзейнічае забарона выхаду на лёд, знаходжанне на ім у перыяд разбурэння і інтэнсіўнага таяння.
Марыя ЦІТКО,
старшыня раённай арганізацыі Асвода.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *