Кроўныя вузы

Трагічна закончыўся вечар 6 красавіка для кампаніі ляхавічан, якая  разбаўляла  яго гарэлкай. Калі ўсё спіртное было выпіта і яго аказалася недастаткова, паміж пляменнікам і дзядзькам (абодва раней судзімыя) разгарэўся  канфлікт.  28-гадовы госць  так збіў сваяка, што той ад нанесеных цялесных пашкоджанняў  раніцай  наступнага дня  памёр.

Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную  справу па частцы 3 артыкула 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага) Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.  Падазроны затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання РАУС.

Віталій ЛАБАНАЎ, начальнік райаддзела Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *