Каардынаты раёнкі ў медыйнай прасторы

У Брэсцкім  дзяржаўным  універсітэце  імя А.С. Пушкіна праходзіў V адкрыты тыдзень журналістыкі.

Сёння ў навучальнай  установе рыхтуюць  не толькі педагогаў, юрыстаў, лінгвістаў, але і літаратурна-рэдакцыйных супрацоўнікаў. З 2013 года  на філалагічным факультэце створана кафедра  журналістыкі, і  газетчыкі тут госці частыя.
Гэты тыдзень быў насычаны майстар-класамі, у праграме і фестываль студэнцкай прэсы, і інтэрактыўнае мерапрыемства – медыяквест “Шукаю чалавека: жыццёвыя гісторыі” і многае іншае. У мінулы чацвер прадстаўнікоў рэдакцый сабраў навукова-практычны семінар “Рэгіянальныя СМІ ў сучаснай медыйнай прасторы”. Яго арганізатарамі  выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, абласная  арганізацыя Беларускага саюза журналістаў і  кафедра журналістыкі БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Начальнік галоўнага ўпраўлення Таццяна Гагакава  адзначыла асаблівую  ролю сродкаў масавай інфармацыі ў рэалізацыі задач дзяржаўнай палітыкі, нагадала пра неабходнасць прафесіянальнага падыходу пры адлюстраванні падзей, акрэсліла  сучасныя патрабаванні да падрыхтоўкі будучых журналістаў.
Загадчыца кафедры журналістыкі, кандыдат філалагічных навук Людміла Скібіцкая   гаварыла пра жанры сучаснай рэгіянальнай прэсы, а старшыня абласной журналісцкай арганізацыі Аляксандр Лагвіновіч спыніўся на  формах выкарыстання інфармацыі ў друку.
За “круглым сталом” газетчыкі дзяліліся вопытам, гаварылі пра прафесіяналізм, падрыхтоўку журналістаў для самых масавых выданняў – раённых газет.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *