Памятаць і быць здаровымі

У нашым раёне плануецца з 7 па 9 мая правядзенне духоўна-патрыятычнага велапрабегу “Праваслаўная моладзь за здаровы лад жыцця”, прысвечанага 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яго арганізатарам выступае спартыўна-паломніцкі аддзел брацтва ў гонар Святога прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага.
Да ўдзелу ў велапрабезе запрашаюцца ўсе жадаючыя, незалежна ад веравызнання і рэлігійных поглядаў, у тым ліку дзеці (да 12 гадоў – у суправаджэнні дарослых, ад 12 да 16 – па пісьмоваму дазволу ад бацькоў).
Велапрабег пройдзе праз 2 дзясяткі населеных пунктаў раёна, яго ўдзельнікі наведаюць памятныя мясціны, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, а 9 мая прыбудуць на святочны мітынг, прысвечаны Дню Перамогі.
Падчас велапрабегу запланаваны спартыўныя забавы, начлег у палатачных гарадках. Клопат пра харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў бярэ на сябе аргкамітэт.
Для ўдзелу неабходна да 26 красавіка падаць у аргкамітэт заяўку. Яе ўзор можна ўзяць ў праваслаўных храмах раёна ці знайсці на афіцыйным сайце Ляхавіцкага благачыння “Ляхавічы праваслаўныя” (www.hramik.cerkov.ru) і пасля запаўнення перадаць у любы з праваслаўных храмаў раёна.
Удакладніць пытанні ўдзелу ў велапрабезе можна па тэлефонах 826-71-95 (МТС), 626-71-91(Велком) – Серафім Жытко, 792-56-50 (МТС), 692-19-50  (Велком) – Генадзій Новік.
Аргкамітэт.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *