Прафесіяналізм і адказнасць

Прывітанне ўдзельнікам, гасцям і арганізатарам XXI Міжнароднай спецыя-лізаванай выстаўкі «СМІ ў Беларусі», што праходзіць з 3 па 6 мая ў Мінску, накіраваў Прэзідэнт Беларусі
Аляксандр Лукашэнка.
Амаль сотня ўдзельнікаў працуе на стэндах выстаўкі (сярод прадстаўленых выданняў – і раённая газета “Ляхавіцкі веснік”).  У Беларусі сфарміравалася паўнацэнная і адкрытая медыйная прастора, заявіла міністр інфармацыі Лілія Ананіч на адкрыцці спецыялізаванай выстаўкі «СМІ ў Беларусі».
Міністр падкрэсліла, што ў краіне сёння вялікая колькасць сродкаў масавай інфармацыі (больш за 1,6 тысячы нацынальных друкаваных СМІ і звыш 270 тэлерадыёпраграм), узровень развіцця інфармтэхналогій даюць магчымасць кожнаму атрымліваць любую патрэбную яму інфармацыю. «Канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне поўнай дакладнай інфармацыі цалкам забяспечваецца», – сказала Лілія Ананіч.
Яна адзначыла, што галоўнае ў прафесіі журналіста – прафесіяналізм і адказнасць, заклікала журналістаў да неангажыраванай падачы інфармацыі і звярнула ўвагу на неабходнасць выконваць прынцыпы і правілы прафесійнай этыкі.
БЕЛТА.
Рэпартаж з XXI Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «СМІ ў Беларусі» – у бліжэйшым нумары “ЛВ”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *